Заказ талонов: 8 (017) 317-33-30

Горячая линия: 8 (017) 363-07-74

Факс: 8 (017) 354-96-08

Вызов врача на дом: 8 (017) 378-62-48
8 (017) 363-74-60
8 (017) 365-42-94

Телефон доверия: 8 (017) 364-07-78

Справка: 8 (017) 365-14-42

Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Конкурс дзiцячых малюнкаў «Доктар Cонейка»

Ёсць людзi ў медыцыне, якiя нiбыта створаны з сонечных промняў. Зiрнеш — і адчуваеш: гэты чалавек — сапраўднае сонейка! Вочы добрыя, усмешка цёплая, i сам ён яскравы, пазiтыўны i шчыра ўлюбёны ў жыццё. Поруч з iм заўсёды ўтульна i светла, нават у самы пахмурны дзень. Самыя падступныя хваробы пераадольваюцца, калi побач доктар-сонейка!

Цi сустракалі вы такога? Можа, гэта ваша матуля цi ваш тата, або хтосьцi са сваякоў? А можа, участковы педыятр з раённай палiклiнiкi, фармацэўт з блiжэйшай аптэкi, урач з бальнiцы, медсястра цi санiтарка? Намалюйце гэтых цудоўных людзей i напiшыце нам, чаму вы лiчыце менавiта iх сонейкамi ў медыцынскай сферы.

Дасылайце нам сонечныя партрэты i сюжэты з вашага жыцця. Напрыклад, вы баялiся здаваць кроў, але медсястра цёпла ўсмiхнулася, i страх ваш знiк. Адчувалi сабе дужа кепска, выклiкалi хуткую дапамогу, і вось увайшоў фельчар, паглядзеў прыязна — i вам адразу зрабiлася лягчэй. Малюйце!

І дасылайце нам фотаздымкi вашых твораў! Пераможцы конкурсу «Доктар Сонейка» выправяцца ў вандроўку па гiстарычных куточках Беларусi разам з нашым партнёрам — тураператарам TravelAgency.by

Гран-пры конкурсу:

Прызы ва ўзроставых катэгорыях:

  • Старэйшая ўзроставя группа (13-17 гадоў) — экскурсiйнае аўтобуснае падарожжа «Як гэта зроблена: Мiнскi гадзiннiкавы завод «Луч» (на дваiх, з адкрытай датай).
  • Сярэдняя ўзроставя группа (7-12 гадоў) — экскурсiйнае аўтобуснае падарожжа «Як гэта зроблена: МТЗ» (на дваiх, з адкрытай датай).
  • Малодшая ўзроставя группа (3-6 гадоў) — экскурсiйнае аўтобуснае падарожжа «Як гэта зроблена: БелАЗ» (на дваiх, з адкрытай датай).

Усе ўдзельнікі атрымаюць лічбавыя дыпломы!

Конкурсныя творы прымаюцца да 5 чэрвеня 2026 года. Дасылайце іх па электроннай пошце: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (з пазнакай «Конкурс «Доктар Сонейка»). І абавязкова ўказвайце iмя i прозвiшча юнага мастака, узрост i горад, а таксама кантактны нумар тэлефона бацькоў альбо афiцыйных прадстаўнiкоў.

Мы на карте