Заказ талонаў: 8 (017) 317-33-30

Гарачая лінія: 8 (017) 363-07-74

Факс: 8 (017) 354-96-08

Вызаў урача на дом: 8 (017) 378-62-48
8 (017) 363-74-60
8 (017) 365-42-94

Тэлефон даверу: 8 (017) 364-07-78

Даведка:8 (017) 365-14-42

Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Парадак аказання медыцынскай дапамогі замежным грамадзянам

Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 1993 года «Аб ахове здароўя» Артыкул 5. Права замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на даступнае медыцынскае абслугоўванне Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць права на даступнае медыцынскае абслугоўванне нараўне з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ці часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць права на даступнае медыцынскае абслугоўванне за кошт уласных сродкаў, сродкаў юрыдычных асоб і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

У сваю чаргу, Рэспубліка Беларусь заключыла шэраг міжнародных дагавораў, якія рэгулююць пытанні па аказанні хуткай і неадкладнай, а таксама планавай медыцынскай дапамогі.

Так, для грамадзян наступных дзяржаў-удзельніц СНД: Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Малдова, Рэспубліка Таджыкістан, Рэспубліка Узбекістан, Украіна парадак прадастаўлення медыцынскай дапамогі вызначаны Пагадненнем аб аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, падпісаным 27 сакавіка 1997 г. у г.Масква (пералік краін-удзельніц Пагаднення актуалізаваны лістом МЗС ад 15.07.2014 № 18-37/14623). У прыватнасці, у адпаведнасці з дадзеным Пагадненнем незалежна ад прававога статусу грамадзяніна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь медыцынская дапамога прадастаўляецца ў наступным парадку:

- хуткая і неадкладная медыцынская дапамога пры раптоўных вострых станах і захворваннях, якія пагражаюць жыццю хворага ці здароўю навакольных, няшчасных выпадках, атручваннях, траўмах, родах і неадкладных станах у перыяд цяжарнасці - бесперашкодна, бясплатна і ў поўным аб'ёме;

З моманту, калі ўстараняна пагроза жыццю хворага ці здароўю навакольных і магчыма яго транспарціроўка, далейшае аказанне медыцынскай дапамогі ажыццяўляецца на платнай аснове. - на платнай аснове ажыццяўляецца аказанне планавай медыцынскай дапамогі грамадзянам на тэрыторыі дзяржавы часовага знаходжання.

У адпаведнасці з артыкулам 7 Пагаднення аб аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якiя працуюць па кантракту (працоўнаму дагавору), планавая медыцынская дапамога ажыццяўляецца за кошт сродкаў работадаўца ў парадку і аб'ёмах, прадугледжаных кантрактам, або за кошт уласных сродкаў грамадзян.

У адпаведнасці з вышэйуказаным лістом Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Грузія і Азербайджанская Рэспубліка не ўваходзяць у пералік краін, якія з'яўляюцца ўдзельніцамі дадзенага Пагаднення. Медыцынская дапамога грамадзянам дадзеных дзяржаў аказваецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 1993 года «Аб ахове здароўя».

Таксама дзейнічае Пагадненне аб узаемным прадастаўленні грамадзянам Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі роўных правоў пры атрыманні хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі ад 24 лістапада 1998 года.

Аказанне медыцынскай дапамогі грамадзянам Расійскай Федэрацыі рэгулюецца Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку аказання медыцынскай дапамогі грамадзянам Рэспублікі Беларусь ва ўстановах аховы здароўя Расійскай Федэрацыі і грамадзянам Расійскай Федэрацыі ва ўстановах аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, падпісаным 24 студзеня 2006 г. у г.Санкт-Пецярбурзе.

У прыватнасці, Артыкул 3. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у Расійскай Федэрацыі, маюць роўныя правы з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі на атрыманне медыцынскай дапамогі, уключаючы бясплатнае лячэнне, у дзяржаўных і муніцыпальных установах аховы здароўя Расійскай Федэрацыі.

Грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць роўныя правы з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь на атрыманне медыцынскай дапамогі, уключаючы бясплатнае лячэнне, у дзяржаўных установах аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 4. Героі Савецкага Саюза і кавалеры ордэна Славы трох ступеняў з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь маюць роўныя правы з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі на атрыманне медыцынскай дапамогі, уключаючы бясплатнае лячэнне, у дзяржаўных і муніцыпальных установах аховы здароўя Расійскай Федэрацыі.

Героі Савецкага Саюза і кавалеры ордэна Славы трох ступеняў з ліку грамадзян Расійскай Федэрацыі маюць роўныя правы з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь на атрыманне медыцынскай дапамогі, уключаючы бясплатнае лячэнне, у дзяржаўных установах аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 5. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якiя часова знаходзяцца i часова пражываюць у Расійскай Федэрацыі, маюць роўныя правы з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі на атрыманне хуткай медыцынскай дапамогі і медыцынскай дапамогі ў выпадку ўзнікнення ў іх у перыяд знаходжання ў Расійскай Федэрацыі захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для навакольных.

Грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць роўныя правы з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь на атрыманне хуткай медыцынскай дапамогі і медыцынскай дапамогі ў выпадку ўзнікнення ў іх у перыяд знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь сацыяльна небяспечных захворванняў.

Артыкул 6. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якiя часова знаходзяцца i часова пражываюць у Расійскай Федэрацыі і якія працуюць ва ўстановах (арганізацыях) Расійскай Федэрацыі па працоўных дагаворах, маюць роўныя правы з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, якія працуюць у дадзеных установах (арганізацыях), на атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных і муніцыпальных установах аховы здароўя Расійскай Федэрацыі.

Грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія часова пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і якія працуюць у арганізацыях Рэспублікі Беларусь па працоўных дагаворах, маюць роўныя правы з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія працуюць у гэтых арганізацыях, на атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных установах аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 7. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных і муніцыпальных установах аховы здароўя Расійскай Федэрацыі за кошт: сродкаў федэральнага бюджэту Расійскай Федэрацыі, бюджэтаў суб'ектаў Расійскай Федэрацыі, бюджэтаў муніцыпальных утварэнняў Расійскай Федэрацыі ў выпадках, прадугледжаных артыкуламі 3 - 6 дадзенага Пагаднення;

сродкаў абавязковага медыцынскага страхавання ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Расійскай Федэрацыі;

асабістых сродкаў грамадзян і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Расійскай Федэрацыі. Грамадзяне Расійскай Федэрацыі маюць права на атрыманне медыцынскай дапамогі ў дзяржаўных установах аховы здароўя Рэспублікі Беларусь за кошт:

сродкаў рэспубліканскіх і мясцовых бюджэтаў Рэспублікі Беларусь у выпадках, прадугледжаных артыкуламі 3-6 дадзенага Пагаднення;

сродкаў добраахвотнага медыцынскага страхавання, асабістых сродкаў грамадзян і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

30 чэрвеня 2014 года ўступіў у сілу Мемарандум паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя, медыцынскай (фармацэўтычнай) навукі, адукацыі і аб аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам Рэспублікі Беларусь і Туркменістана, падпісаны 5 лістапада 2013 года ў г.Ашхабадзе.

Артыкулам 3 Мемарандума устаноўлена, што грамадзянам дзяржавы аднаго Боку на тэрыторыі дзяржавы другога Боку будзе прадастаўляцца экстраная і неадкладная медыцынская дапамога (паслугі) на бязвыплатнай аснове. У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і медыцынскай навукі ад 16 красавіка 2002 года экстраная і неадкладная медыцынская дапамога грамадзянам В'етнама, якія часова ці пастаянна знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аказваецца ў аб'ёме, дастатковым для вяртання хворага на Радзіму без небяспечных наступстваў для яго здароўя. Аплата экстраннай і неадкладнай медыцынскай дапамогі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Спецыялізаваная планавая медыцынская дапамога, якая аказваецца адным з Дагаворных Бакоў грамадзянам другога Дагаворнага Боку, ажыццяўляецца хворымі на платнай аснове па расцэнках краіны, якая прапануе паслугі.У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Сірыйскай Арабскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і медыцынскай навукі ад 9 снежня 2003 года медыцынская дапамога грамадзянам Сірыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аказваецца на падставе медыцынскага страхавання. У тых выпадках, калі грамадзяне Сірыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не забяспечаны медыцынскім страхаваннем, усе расходы па аказанні медыцынскай дапамогі аплачваюцца за кошт сродкаў гэтых грамадзян. У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Урадам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі «аб супрацоўніцтве ў галіне медыцынскай навукі і аховы здароўя», падпісаным у г.Масква 17 лютага 1975 г., грамадзяне Злучанага Каралеўства, якія маюць патрэбу ў неадкладным лячэнні падчас знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, атрымліваюць медыцынскую дапамогу на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у галіне аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Расходы па аказанні медыцынскай дапамогі гэтым грамадзянам, за выключэннем расходаў, якія звычайна аплачваюцца грамадзянамі Беларусі, аплачваюцца кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з лістом Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2015 № 18-19/15974 Пагадненне паміж Урадам Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Урадам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі «аб супрацоўніцтве ў галіне медыцынскай навукі і аховы здароўя» спыняе сваё дзеянне з 25 снежня 2015 года.

Ад даты спынення дзеяння Пагаднення медыцынская дапамога грамадзянам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі будзе аказвацца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, у прыватнасці Артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 1993 года «Аб ахове здароўя».

Звяртаем увагу, што з 1 ліпеня 2014 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2014 г. № 165 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях страхавой дзейнасці», у адпаведнасці з якім змяніліся парадак і ўмовы правядзення абавязковага медыцынскага страхавання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ці часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

МЫ НА КАРЦЕ