Заказ талонаў: 8 (017) 317-33-30

Гарачая лінія: 8 (017) 363-07-74

Факс: 8 (017) 354-96-08

Вызаў урача на дом: 8 (017) 378-62-48
8 (017) 363-74-60
8 (017) 365-42-94

Тэлефон даверу: 8 (017) 364-07-78

Даведка:8 (017) 365-14-42

Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Першасная прафсаюзная арганізацыя

Сваю гісторыю першасная прафсаюзная арганізацыя «2-я гарадская дзіцячая паліклініка» вядзе з 29.09.1994г.

Кіруючы орган: Мінскі гарадскі камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя, аб'яднаўшы 130 першасных прафсаюзных арганізацый устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў аховы здароўя, падпарадкаваных камітэту па ахове здароўя Мінгарвыканкама з колькасцю членаў прафсаюза больш за 42 тысяч чалавек. Ахоп прафсаюзным членствам сярод працуючых складае 94,8%.

Асноўная мэта прафсаюзнай арганізацыі: абараняць і рэалізаваць правы і інтарэсы членаў прафсаюза - работнікаў установы, ажыццяўляць абарону працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў членаў прафсаюза, кантраляваць выкананне працоўнага заканадаўства, заканадаўчых і нарматыўных актаў па аплаце працы, калектыўных дагавароў.

Галоўная задача прафсаюзнага камітэта - паляпшэнне ўмоў працы, арганізацыя актыўнага адпачынку, культурных, спартыўных мерапрыемстваў, кансалідацыя намаганняў усіх членаў прафсаюза ў рэалізацыі задач дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

У сваёй дзейнасці прафсаюзная арганізацыя кіруецца Канстытуцыяй і дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, рашэннямі з'ездаў, канферэнцый і пастановамі вышэйстаячых прафсаюзных органаў і прэзідыума Мінскага гарадскога камітэта прафсаюза.

Са старшынямі прафсаюзных камітэтаў, казначэямі, кіраўнікамі школ прафактыва, праводзяцца заняткі на семінарах пры гаркаме прафсаюза.

У цяперашні час колькасць членаў прафсаюза ў першаснай прафсаюзнай арганізацыі «2-я гарадская дзіцячая паліклініка» складае 117 чалавек, што складае 98,7%.

Першасная прафсаюзная арганізацыя мае юрыдычную асобу.

Састаў прафсаюзнага камітэта ўстановы аховы здароўя

«2-я гарадская дзіцячая паліклініка»:

  • Старшыня прафкама - Залівака Таццяна Віктараўна (353 75 36, каб.103)
  • Намеснік старшыні - Яфрэмава Алена Міхайлаўна (343 42 84, каб.205)
  • Старшыня кантрольна-рэвізійнай камісіі - Макарава Анастасія Аляксееўна (360 17 82, каб. 313)
  • Казначэй -Махавікова Ірына Аляксандраўна (354 96 08, каб. 301)
  • Культурна-масавы і спартыўны сектар - Цыганкова Кацярына Леанідаўна (272 52 84, каб.203)
  • Санаторна-курортнае аздараўленне (супрацоўнікаў і іх дзяцей) - Туроўская Вікторыя Пятроўна (+375296692508, каб. 102)

Арганізацыйная праца ў прафсаюзным камітэце

Асноўныя напрамкі арганізацыйнай дзейнасці прафарганізацыі

  • Матывацыя прафсаюзнага членства, залучэнне ў прафсаюз новых членаў;
  • Правядзенне справаздачных (справаздачна-выбарных) сходаў (канферэнцый);
  • Учот членаў прафсаюза;
  • Індывідуальная работа з работнікамі, якія з'яўляюцца членамі прафсаюза,  і якія не з'яўляюцца;
  • Вядзенне справаводства;
  • Арганізацыя ўсёй працы першаснай прафсаюзнай арганізацыі, прафсаюзнага камітэта (арганізацыя сходаў (канферэнцый), паседжанняў прафкама, планаванне работы, стварэнне камісій, арганізацыі іх працы і г.д.);
  • Навучанне прафсаюзнага актыву;
  • Арганізацыя ўзаемадзеяння з вышэйстаячым прафсаюзным органам;
  • Удзел у мерапрыемствах, правадзімых вышэйстаячымі прафсаюзнымі органамі;
  • Правядзенне культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў;
  • Складанне статыстычных справаздач.

Уся праца першаснай прафсаюзнай арганізацыі праводзіцца на падставе дакументаў, рэгламентуючых яе працу.

Прыём у члены прафсаюза ажыццяўляецца на падставе заявы аб прыёме ў члены прафсаюза

Сацыяльнае партнёрства

САЦЫЯЛЬНАЕ ПАРТНЁРСТВА – форма ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, аб'яднанняў наймальнікаў, прафсаюзаў і іншых прадстаўнічых органаў работнікаў, упаўнаважаных у адпаведнасці з актамі заканадаўства прадстаўляць іх інтарэсы, (суб'ектаў сацыяльнага партнёрства) пры распрацоўцы і рэалізацыі сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы, заснаваная на ўліку інтарэсаў розных слаёў і груп грамадства ў сацыяльна - працоўнай сферы праз перагаворы, кансультацыі, адмову ад канфрантацый і сацыяльных канфліктаў.

Ва ЎАЗ «2-я гарадская дзіцячая паліклініка» сацыяльнае партнёрства ажыццяўляецца і рэалізуецца заключэннем калектыўнага дагавора.

Калектыўны дагавор – адзін з важнейшых лакальных нарматыўна-прававых актаў. Больш за 150 артыкулаў Працоўнага кодэкса маюць адсылачную норму, г.зн. рэгуляванне тых ці іншых адносін адносяць да калектыўнага дагавору.

Калектыўны дагавор, як лакальны нарматыўны акт, стаў своеасаблівай канстытуцыяй для наймальніка і для працоўнага калектыву, паколькі ў ім агаворваюцца ўсе пытанні яго жыццядзейнасці, накіраваныя на забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, стварэнне належных умоў працы, а таксама закладзены дадатковыя ў параўнанні з дзеючым працоўным заканадаўствам ільготы і гарантыі. Рэалізацыя дзеючага калектыўнага дагавора ўзмацняе прававую, сацыяльную і матэрыяльную абароненасць работнікаў, што спрыяе папярэджванню сацыяльнай напружанасці ў працоўных калектывах.

Стан калектыўна-дагаворнай працы знаходзіцца на пастаянным кантролі ў гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

Сёння для кожнага работніка галоўнымі з'яўляюцца: забяспечанасць працай, наяўнасць нармальных умоваў працы і заработная плата.

Увазе членаў прафсаюза работнікаў аховы здароўя!

Мінскім гарадскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя арганізавана «Гарачая лінія» для членаў прафсаюза работнікаў аховы здароўя г. Мінска.

Кожны другі аўторак месяца з 10. 00 да 13.00 гадзін, можна задаць пытанні, якія Вас цікавяць, атрымаць кансультацыю спецыялістаў гаркама прафсаюза па наступных тэлефонах і пытаннях:

  • 337-15-76 - па пытаннях працоўнага права;
  • 324-07-48 - па пытаннях аплаты працы;
  • 337-15-76 - па пытаннях аховы працы.

Адпаведна Пастанове Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 21.09.2016г №345 «Аб забеспячэнні выканання аб'яднанымі (адзінымі), першаснымі прафсюзнымі арганізацыямі комплексу мер па рэалізацыі ў сістэме ФПБ Асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады», першаснай прафсаюзнай арганізацыяй установы аховы здароўя «2-я гарадская дзіцячая паліклініка» сумесна з наймальнікам распрацован і зацверджан план мерапрыемстваў па выкананні комплексу мер па рэалізацыі асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады.

Вышэйстаячыя прафсаюзныя органы

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Арда Міхаіл Сяргеевіч

Адрас:220126, Мінск, пр. Пераможцаў, 21

+375 17 203 90 31

+375 17 210 43 37

Прэс-служба: +375 17 203 90 62

http://1prof.by

Рэспубліканскі камітэт

Старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя

Шыла Вячаслаў Дзмітрыевіч

220126, г. Мінск, праспект Пераможцаў,21

+375 17 203 83 37

http://www.profmed.by

Мінскі гарадскі камітэт
Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя

Председатель Минского городского комитета Белорусского профсоюза работников здравоохранения

Будрэвіч Георгій Сямёнавіч

220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 23

327 03 29, 327 03 29

e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

http://www.mgpz.bn.by

Статутныя дакументы

Работа с моладдзю

МЫ НА КАРЦЕ