Заказ талонаў: 8 (017) 317-33-30

Гарачая лінія: 8 (017) 363-07-74

Факс: 8 (017) 354-96-08

Вызаў урача на дом: 8 (017) 378-62-48
8 (017) 363-74-60
8 (017) 365-42-94

Тэлефон даверу: 8 (017) 364-07-78

Даведка:8 (017) 365-14-42

Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Рэжым працы дапаможных службаў

У кабінеце № 115 праводзіцца

Забор біяматэрыялу для лабараторных даследаванняў :

  • мазок з носа на эазінафілы (рынацытаграма) 8-10
  • мазок з зева і носа на флору і адчувальнасць да антыбіётыкаў 8.00-8.20
  • мазок на ПКФ 8.00-8.20
  • мазок з зева і носа на BL 8.00-8.20
  • даследаванне мачы на БК 8.00-8.20
  • пасеў мачы на бактэрыурыю 8.00-8.20
  • мазок на COVID-19 (для шпіталізацыі) 08.00-17.00

Рэжым працы кабінета функцыянальнай дыягностыкі (ЭКГ, ФВД)

ЭКГ робіцца па накіраванню ўрача педыятра і папярэдняга запісу ў рэгістратуры паліклінікі, ці па тэл. 317 33 30

Панядзелак, серада, пятніца

08.30-15.00

Аўторак,чацвер

14.30-20.00

Рэжым працы КДЛ (клініка-дыягнастычная лабараторыя)

Забор аналізаў крыві(218 каб.), мачы, кала(219 каб.):

Панядзелак
Серада
Чацвер
Пятніца

7.30-11.00

Аўторак

7.30-11.00
14.00-16.00 (толькі аналіз крыві)

Забор аналізу кала на энтэрабіёз(216 каб.):

Панядзелак
Аўторак
Серада
Чацвер
Пятніца

08.00 – 10.00

ПРАВІЛЫ ЗДАЧЫ АГУЛЬНАГА АНАЛІЗУ КРЫВІ

Кроў на даследаванне бяруць у ранішнія гадзіны пасля начнога галадання, г.зн. праз 8-12 гадзін пасля апошняга прыёму ежы да фізічнай нагрузкі, лячэбных і дыягнастычных працэдур, да прыёму медыкаментаў.

Паўторныя даследаванні неабходна праводзіць у адны і тыя ж гадзіны па назначэнні свайго лечачага ўрача

Накіраванне на даследаванне выпісваць разборліва з указаннем прозвішча, імя пацыента цалкам, дзень, месяц, год нараджэння, дыягназ, першаснае або паўторнае абследаванне, арганізаваны дзіця ці не, адрас.

ПРАВІЛЫ ЗДАЧЫ АНАЛІЗАЎ КРЫВІ НА БІЯХІМІЧНЫЯ ДАСЛЕДВАННІ

Кроў на даследаванне бяруць з вены ў ранішнія гадзіны пасля начнога галадання, г.зн. праз 8-12 гадзін пасля апошняга прыёму ежы да фізічнай нагрузкі, лячэбных і дыягнастычных працэдур, да прыёму медыкаментаў. Пажадана не злоўжываць напярэдадні дыетай з лішняй колькасцю тлушчаў і вугляводаў, каб сываратка крыві не была хілезнай або гемалізіраванай.

ПРАВІЛЫ ЗДАЧЫ АНАЛІЗАЎ КРЫВІ НА ГЛЮКОЗУ

Кроў на даследаванне бяруць з пальца ў ранішнія гадзіны пасля начнога галадання, г.зн. праз 8-12 гадзін пасля апошняга прыёму ежы (дзеці да 1 года праз 4-5 гадзін) да фізічнай нагрузкі, лячэбных і дыягнастычных працэдур, да прыёму медыкаментаў. Псіхічныя нагрузкі, стрэсы значна змяняюць біяхімічныя паказчыкі, таму пры ўзяцці крыві варта стварыць спакойную, добразычлівую абстаноўку.

ПРАВІЛЫ ЗДАЧЫ АНАЛІЗА МАЧЫ (АГУЛЬНЫ)

Даследаванню падлягае першая ранішняя порцыя мачы. Збор мачы для даследавання неабходна праводзіць у сухі чысты посуд у колькасці 100-150 мл пасля папярэдняга гігіенічнага туалета прамежнасці і вонкавых палавых органаў пацыента і дастаўляюць у лабараторыю не пазней чым праз 1- 1,5 гадзіны пасля яе выдзялення. Доўгае стаянне яе вядзе да змены фізічных уласцівасцяў, размнажэнню бактэрый і разбурэння асадку мачы. Не трэба праводзіць аналіз мачы падчас менструацыі

Накіраванне на даследаванне выпісваць разборліва з указаннем прозвішча, імя пацыента цалкам, дзень, месяц, год нараджэння, дыягназ, першаснае або паўторнае абследаванне, арганізаваны дзіця ці не, адрас.

АНАЛІЗ МАЧЫ ПА ЗІМНІЦКАМУ

Пацыенту тлумачаць, што збор мачы будзе праходзіць суткі. Водна-пітной рацыён звычайны. Рыхтуюцца 8 асноўных і 1-2 дадатковых чыстых сухіх ёмістасцяў з наклеенымі этыкеткамі, на якіх указаны: парадкавы нумар ёмістасці (ад 1 да 8); П.І.І. пацыента цалкам; узрост; інтэрвал часу, за які мачу трэба сабраць у банку; дата.

Збор мачы: у 6 г. раніцы хворы апаражняе мачавы пузыр. Пачынаючы з 9.00 гадзін раніцы да 6.00 гадзін наступнай раніцы, роўна праз кожныя 3 г. усю мачу збіраюць у асобны прамаркіраваны посуд. Ноччу пацыента трэба будзіць, калі мачы не было ў вызначаны час, адпаведная пустая ёмістасць дастаўляецца ў лабараторыю. Пры запаўненні мачой асноўнай ёмістасці неабходна мачу збіраць у дадатковую ёмістасць канкрэтнай порцыі. Неабходна весці ўлік прынятай вадкасці, які ўказаць у накіраванні.

АНАЛІЗ МАЧЫ ПА НЕЧЫПАРЭНКА

Раніцай збіраецца сярэдняя порцыя мачы ў колькасці не менш за 50 мл, а першая і апошняя выліваюцца ва ўнітаз і дастаўляецца ў лабараторыю.

Заўвага: агульны аналіз мачы і па Нечыпарэнка нельга здаваць у адзін дзень.

АНАЛІЗ МАЧЫ НА ГЛЮКОЗУ Ў СУТАЧНАЙ КОЛЬКАСЦІ

Раніцай у 8.00 пацыент мочыцца ва ўнітаз. Далей да 8.00 наступнага дня ўся мача збіраецца ў чыстую сухую ёмістасць. Мачу вымяраюць і ўпісваюць у накіраванне колькасць мачы, якую пацыент выдзяліў за суткі. Затым мачу старанна змешваюць і 100 мл дастаўляюць у лабараторыю..

Трохстаканная проба

Пробу ўжываюць для ўстанаўлення пашкоджанага аддзела мочавыводзячых шляхоў, з якога можа патрапіць бруд, гной і г.д. пры гэтым мачу збіраюць у момант аднаго мочаспускання адразу ў асобныя тры слоікі банкі. Хворы пачынае мачыцца ў першую ёмістасць (прыкладна 30 мл), потым працягвае ў другую ёмістасць (прыкладна 50 мл) і заканчвае мачаспусканне ў трэцюю ёмістасць. Усе ёмістасці рыхтуюць папярэдне, на кожнай абавязкова указваюць нумар порцыі і дастаўляюць у лабараторыю.

ПРАВІЛЫ ЗДАЧЫ АНАЛІЗАЎ КАЛА

Аналізы кала на гельмінты

у большасці выпадкаў праводзяцца без спецыяльнай падрыхтоўкі, але рэкамендуецца, каб хворы за 2-3 дні да здачы матэрыялу не прымаў прэпараты з супрацьпаразітарным дзеяннем, а так жа лекавых прэпаратаў, якія змяняюць характар кала і выклікаюць функцыянальныя парушэнні страўнікава-кішачнага тракта (прэпараты жалеза, вісмута барыю, слабіцельных сродкаў, актываванага вугалю), пасля ўвядзення свечак і прыёму ўнутр рыцыны і вазелінавага масла. Бярэцца некалькі фрагментаў з розных участкаў выдзеленага матэрыялу. Матэрыял збіраецца ў чысты сухі шкляны або пластмасавы посуд. Нельга збіраць матэрыял на даследаванне пасля клізмаў і з прымессю мачы. Матэрыял дастаўляецца ў лабараторыю на працягу 1 гадзіны.

Копраграма

Падрыхтоўка хворага. Хворы павінен знаходзіцца на дыеце Шміта або Пэўзнера на працягу 2-3- дзён. Не рэкамендуецца праводзіць забор біяматэрыяла на аналіз пасля прыёму барыю, слабіцельных прэпаратаў, прэпаратаў жалеза і вісмута, актываванага вугалю; пасля масленых клізм, а таксама ўвядзення ў анальную адтуліну свечак; пасля прыёму медыкаментаў, якія ўплываюць на перыстальтыку кішачніка. Нельга даследаваць кал, які забруджаны мачой, менструальнай крывёй.

Кал для даследавання неабходна збіраць пасля самаадвольнай дэфекацыі ў чысты, сухі пластмасавы або шкляны посуд. Калі няма магчымасці хуткай дастаўкі кала ў лабараторыю, яго можна захоўваць у халадзільніку пры тэмпературы +3, + 5о С, але не больш за 8-10 гадзін.

Даследаванне на скрытую кроў.

Падрыхтоўка хворага. Пацыент павінен знаходзіцца на малочнай дыеце на працягу 3 дзён: неабходна выключыць мяса, рыбу, яйцы, таму што міёглабін і кроў гэтых прадуктаў даюць ілжыва станоўчую рэакцыю на «скрытую кроў». Нельга прымяняць прэпараты жалеза, чысціць зубы; ўжываць раслінную ежу, паколькі пераксідаза зялёных раслін дае ілжыва станоўчую рэакцыю. Кал для даследавання неабходна збіраць пасля самаадвольнай дэфекацыі ў чысты, сухі пластмасавы або шкляны посуд.

Даследаванне на энтэрабіёз.

Матэрыял бярэцца раніцай або праз 2-3 гадзіны пасля таго як хворы лёг спаць, без папярэдняга туалета. Празрыстую ліпкую стужку (скотч) прыкладваюць ліпкай паверхняй у вобласць перыанальных складак, а затым гэтай жа ліпкай паверхняй прыкладваюць да прадметнага шкла. З суправаджальным бланкам, у якім пазначаны: прозвішча, імя пацыента цалкам; дзень, месяц, год нараджэння; дыягназ; першаснае або паўторнае абследаванне; арганізаваны дзіця ці не; адрас. Матэрыял дастаўляецца ў лабараторыю на працягу 1 гадзіны.

Уплыў фактараў на рэзультаты лабараторных даследаванняў

Фактары

Характар ўплыву на рэзультаты аналізу

1

2

1. Ежа (перад узяццем пробы - прысутнасць хіламікронаў)

Павышаецца колькасць трыгліцэрынаў, агульнага бялку, калія, глюкозы, фосфару, білірубіну, актыўнасць АлАТ, Ас АТ.

2. Значнае ўжыванне мясных прадуктаў.

Павышае ўзровень мачавіны і аміяку ў крыві, мачавой кіслаты ў мачы.

3. Прыём алкаголю напярэдадні або сістэматычна.

Павышае актыўнасць АсАТ, АлАТ, ГГТП, ЩФ, мачавой кіслаты, лактата, павялічваецца сярэдні аб'ём эрытрацытаў.

4.Фізічныя нагрузкі, дыягнастычныя або тэрапеўтычныя працэдуры

Павышаюць актыўнасць АсАТ, КК ЛДГ, колькасць лактата, пірувата, мачавіны, крэацініна, карцізола, тэстастэрону, гемаглабіну, колькасць эрытрацытаў.

5. Галаданне

Зніжаецца колькасць глюкозы, альбуміна, агульнага бялку, халестэрыну, трыгліцэрынаў, мачавіны. Павышаецца актыўнасць АсАТ, АлАТ, ЛДГ, узровень мачавой кіслаты, крэацініна.

6. Курэнне.

Павышае колькасць карбаксігемаглабінў, гемаглабіну, СРБ, актыўнасць ШФ, колькасць нейтрафілаў і манацытаў. Зніжае колькасць лейкацытаў і эазінафілаў.

7. Лекавыя прэпараты

Уплываюць на многія лабараторныя паказчыкі

8.Адаптация да вялікіх вышынь (на працягу тыдня)

Павышае ўзровень гемаглабіну, гематакрыта, мачавой кіслаты, СРБ

9. Становішча цела пры ўзяцці

Пробы

Змяняе колькасць бялкоў, ферментаў, кальцыя, жалеза і іншых аналітаў (прыкладна на 10% вышэй у вертыкальным становішчы)

10. Гемоліз пробы і доўгае стаянне сывараткі крыві над згусткам

Павышае ўзровень калію, жалеза, халестэрыну, білірубіну, актыўнасць ЛДГ, АсАТ, зніжае канцэнтрацыю глюкозы.

11. Липемические сывараткі (прысутнасць трыгліцэрынаў)

Змяняюць паказчыкі ліпіднага спектру, павышаюць колькасць агульнага бялка, білірубіна, калія, актыўнасці ферментаў

12. Жаўтушныя сывараткі

Завышае рэзультаты крэацініна, фосфару, актыўнасці ШФ. Пры захоўванні сывараткі на святле колькасць білірубіну зніжаецца.

13. Сутачныя і сезонныя рытмы

На працягу сутак і ў розныя перыяды года ёсць хістанні многіх аналітаў

Рэжым працы аддзялення медыцынскай рэабілітацыі

У працоўныя дні

  • кабінет масажу: панядзелак-пятніца з 8.00 да 20.00
  • фізіятэрапеўтычныя кабінеты: панядзелак-пятніца з 09.00 да 16.30

Рэжым працы працэдурна-прышчэпачнага кабінета

Забор крыві з вены (толькі па папярэднім запісе)

па накіраванні ўрача-педыятра ці ўрача-спецыяліста:

  • біяхімія
  • гармоны
  • імунаграма
  • ВІЧ СНІД
  • RW
  • маркеры гепатытаў
  • педыятрычная панэль
  • хламідзіі
  • мікаплазма
  • токсакароз
  • Лайм Барэліёз

 

Панядзелак

Аўторак

Серада

8.00-10.00

 

Чацвер

7.00-8.20

Правядзенне вакцынацыі БЦЖ: 2-і, 4-ы чацвер месяца

10.00-12.00, 16.00-18.00

Правядзенне рэакцыі Манту

Панядзелак, Аўторак, Пятніца

9.00-19.30

Правядзенне прафілактычных прышчэпак (па дазволу ўрача-педыятра ўчастковага))

Панядзелак

Аўторак

Серада

Чацвер

8.30-14.00
14.30-19.30

Пятніца

8.00-19.30

Правядзенне вакцынацыі АДС, КПК (па дазволу ўрача-педыятра ўчастковага)

Аўторак

Чацвер

8.30-14.00

14.30-19.30

МЫ НА КАРЦЕ