Заказ талонаў: 8 (017) 317-33-30

Гарачая лінія: 8 (017) 363-07-74

Факс: 8 (017) 354-96-08

Вызаў урача на дом: 8 (017) 378-62-48
8 (017) 363-74-60
8 (017) 365-42-94

Тэлефон даверу: 8 (017) 364-07-78

Даведка:8 (017) 365-14-42

Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Тэст на наяўнасць аўтызму ў дзяцей, які дазволіць дэталёва зразумець наяўныя праблемы

Паважаныя бацькі!

Калі Ваша дзіця:

  • не глядзіць у вочы;
  • не ўсміхаецца, не паказвае цёплых і радасных пачуццяў ва ўзросце 6 месяцаў і больш;
  • не паўтарае за дарослымі гукі, не ўсміхаецца ў адказ на ўсмешку;
  • не адгукаецца на сваё імя ва ўзросце 10 месяцаў;
  • адсутнічае дзіцячы лепет ва ўзросце 12 месяцаў;
  • адсутнічаюць звычайныя жэсты (паказаць пальчыкам, выцягнуць руку, каб дакрануцца ці памахаць на развітанне) ва ўзросце 12 месяцаў;
  • не ведае ніякіх слоў ва ўзросце 16 месяцаў;
  • дзіцяці складана мець зносіны з іншымі людзьмі і інш.

Прапануем прайсці скрынінгавы тэст M-CHAT на наяўнасць аўтызму ў дзяцей, які дазволіць дэталёва зразумець існуючыя праблемы.

Інструкцыя: калі ласка, адкажыце на пытанні пра Вашага дзіцяці.

Пры адказах улічвайце тое, як звычайна ён сябе паводзіць. Калі Вы заўважалі ў дзіцяці паводзіны некалькі разоў, але звычайна ён/яна так сябе не вядзе, то, калі ласка, адкажыце «не». Абвядзіце ў кожным пытанні «так» або «не».

1

Калі вы паказваеце на нешта ў іншым канцы пакоя, ваша дзіця на гэта глядзіць? (Прыклад: Калі вы паказваеце на цацку ці жывёлу, дзіця паглядзіць на цацку ці жывёлу)

Так

Не

2

Вы калі-небудзь меркавалі, што ваша дзіця можа быць глухім?

Так

Не

3

Ваша дзіця гуляе ва ўяўныя ці сюжэтна-ролевыя гульні? (Прыклад: Дзіця прытвараецца, што п'е з пустога кубка, робіць выгляд, што гаворыць па тэлефоне, понарошку корміць ляльку ці плюшавую цацку)

Так

Не

4

Дзіцяці падабаецца забірацца на розныя прадметы? (Прыклад: Дзіця любіць залазіць на мэблю, на абсталяванне дзіцячай пляцоўкі)

Так

Не

5

Ваша дзіця робіць незвычайныя рухі пальцамі перад вачыма? (Прыклад: Дзіця перабірае пальцамі каля вачэй)

Так

Не

6

Дзіця паказвае пальцам, каб нешта папрасіць ці атрымаць дапамогу? (Прыклад: Дзіця паказвае пальцам на ласунак ці цацку, да якой не можа дацягнуцца)

Так

Не

7

Дзіця паказвае пальцам, каб звярнуць увагу на нешта цікавае? (Прыклад: Дзіця паказвае пальцам на самалёт у небе ці на вялікі грузавік на дарозе)

Так

Не

8

Дзіця цікавіцца іншымі дзецьмі? (Прыклад: Дзіця назірае за іншымі дзецьмі, усміхаецца ім, ідзе да іх)

Так

Не

9

Дзіця прыносіць прадметы і падымае іх, каб паказаць вам? (Прыклад: Дзіця паказвае вам кветку, плюшавую цацку ці машынку)

Так

Не

10

Дзіця адклікаецца на сваё імя? (Прыклад: Ён ці яна глядзіць на вас, кажа ці ляпеча, спыняе тое, што цяпер робіць, калі вы клічаце яго ці яе па імені)

Так

Не

11

Калі вы ўсміхаецеся дзіцяці, ён ці яна ўсміхаецца ў адказ?

Так

Не

12

Дзіцяці хвалююць звычайныя гукі? (Прыклад: Дзіця пачынае крычаць ці плакаць ад такіх гукаў, як шум пыласоса або гучная музыка)

Так

Не

13

Дзіця ўмее хадзіць?

Так

Не

14

Дзіця глядзіць вам у вочы, калі вы гаварыце з ім, гуляеце ці апранаеце?

Так

Не

15

Дзіця спрабуе капіраваць тое, што вы робіце? (Прыклад: Махае рукой у адказ, калі вы развітваецеся, пляскае ў ладкі, выдае смешныя гукі)

Так

Не

16

Калі вы павернеціся і паглядзіце на што-небудзь, ваша дзіця павернецца, каб убачыць, на што вы глядзіце?

Так

Не

17

Дзіця імкнецца зрабіць так, каб вы паглядзелі на яго? (Прыклад: Дзіця глядзіць на вас, чакаючы пахвалы, ці кажа «глядзі» ці «паглядзі на мяне»)

Так

Не

18

Дзіця разумее тое, што вы кажаце яму ці ёй? (Прыклад: Калі вы не будзеце нічога паказваць рукамі, дзіця зразумее такія фразы як «пакладзі кніжку на стул» ці «прынясі мне коўдру»)

Так

Не

19

Калі здараецца нешта незвычайнае, дзіця глядзіць на ваш твар, каб зразумець, як вы да гэтага ставіцеся? (Прыклад: Калі дзіця чуе дзіўны ці нязвыклы гук ці бачыць новую цацку, ён ці яна глядзіць на ваш твар)

Так

Не

20

Вашаму дзіцяці падабаюцца рухомыя заняткі? (Прыклад: Калі яго гушкаюць на арэлях ці разгойдваюць на каленях)

Так

Не

Алгарытм падліку

Адказ «Не» па ўсіх пунктах, за выключэннем 2, 5, 12 указвае на рызыку РАС (расстройства аўтыстычнага спектру). Адказ «Так» па пунктах 2, 5, 12 указвае на рызыку РАС. Колькасць балаў адпавядае колькасці адказаў, якія трапілі ў «чырвоную» зону Г.зн. рызыка расце з лікам адказаў, якія трапляюць у чырвоную зону.

НІЗКАЯ РЫЗЫКА: Колькасць балаў 0-2.

Рэкамендаваныя дзеянні: калі дзіця менш 24 месяцаў, то правядзіце паўторнае тэсціраванне па дасягненню ім узросту 2 гадоў. Ніякіх дадатковых дзеянняў не патрабуецца.

СЯРЭДНЯЯ РЫЗЫКА: Колькасць балаў 3-7 .

Рэкамендаваныя дзеянні: звярнуцца за дадатковай дыягностыкай да спецыяліста з мэтай паглыбленага абследавання і рашэння пытання пра неабходнасць ранняга ўмяшання.

ВЫСОКАЯ РЫЗЫКА: Колькасць балаў 8-20.

Трэба мець на ўвазе, што аўтызм – гэта не адно захворванне, а вялікі комплекс парушэнняў развіцця нервовай сістэмы рознага паходжання, абазначаемы як расстройствы аўтыстычнага спектру (РАС). РАС могуць адрознівацца па ступені цяжкасці і па патагенетычным механізмам, што моцна ўплывае на клінічную карціну, прагноз і сацыяльную адаптацыю.

Рэкамендаваныя дзеянні: звярнуцца да спецыялістаў цэнтра ранняга ўмяшання.

Калі ласка, памятайце, што ўпушчаны час – гэта ўпушчаная магчымасць

максімальнай адаптацыі і развіцця вашага дзіцяці!

МЫ НА КАРЦЕ