Заказ талонаў: 8 (017) 317-33-30

Гарачая лінія: 8 (017) 363-07-74

Факс: 8 (017) 354-96-08

Вызаў урача на дом: 8 (017) 378-62-48
8 (017) 363-74-60
8 (017) 365-42-94

Тэлефон даверу: 8 (017) 364-07-78

Даведка:8 (017) 365-14-42

Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Прафілактыка хвароб сэрца

На здароўе насельніцтва ўплываюць розныя фактары, як асобасныя, так i дзейнiчаючыя на ўзроўні кожнай сям'і і ўсяго насельніцтва ў цэлым. Прыкладамі такіх фактараў з'яўляюцца характар харчавання, узровень ведання, лад жыцця, захаванне санітарных нормаў і даступнасць медыцынскіх паслуг. Немалаважную ролю пры гэтым іграюць сацыяльна-эканамічныя ўмовы, якія ўплываюць на ступень уразлівасці да ўздзеяння фактараў рызыкі.Сардэчна-сасудзістыя захворванні з'яўляюцца асноўнай прычынай дачаснай смерці і інваліднасці. У аснове паталогіі звычайна ляжыць атэрасклероз, які развіваецца непрыметна на працягу многіх гадоў і звычайна праяўляецца далей пэўнай сімптаматыкай. Смерць, інфаркт міякарду і інсульт часта здараюцца раптам, калі немагчыма аказаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу ... Значная колькасць выпадкаў ССЗ залежыць ад стылю жыцця і фізіялагічных фактараў. Зніжэнне фактараў рызыкі, несумненна, прыводзіць да зніжэння захворвання і смяротнасці. Якіх цэлей неабходна дасягнуць у барацьбе з фактарамі рызыкі?

  • Лішняя вага і атлусценне. Папярэджанне лішку вагі ці памяншэнне ўжо існуючай з'яўляецца важнай мэтай. Абмежаванне агульнага спажывання калорый і рэгулярныя фізічныя практыкаванні трэба рэкамендаваць пацыентам з атлусценнем ці лішняй вагой.
  • Адмова ад курэння. Усе курцы павінны быць нацэлены на поўнае спыненне курэння любых формаў тытуню.
  • Выбар здаровай ежы. Усе асобы павінны атрымаць прафесійную кансультацыю па выбары ежы і выконваць дыету, якая асацыіруецца з мінімальнай рызыкай развіцця ССЗ.

Агульныя рэкамендацыі:

  • ежа павінна быць разнастайнай, энергетычнае спажыванне павінна быць аптымальным для падтрымання ідэальнай вагі;
  • павінна падтрымлівацца спажыванне прадуктаў: садавіна і гародніна, суцэльныя зерні злакаў і хлеб, нятлустыя малочныя прадукты, нятлустае мяса, рыба.
  • павышэнне фізічнай актыўнасці.

Ўсім пацыентам трэба растлумачыць, што павышэнне іх фізічнай актыўнасці асацыіруецца з найбольш нізкім узроўнем развіцця ССЗ. Хоць цэлевымі з'яўляюцца фізічныя практыкаванні працягласцю паўгадзіны ў дзень у большасці дзён тыдня, больш ўмераная актыўнасць таксама праводзіцца з карысцю для здароўя. Здаровым людзям павінна быць рэкамендавана фізічная актыўнасць, якая адпавядае іх штодзённаму рэжыму, пераважна 30-45 хвілін 4-5 раз у тыдзень, з дасягненнем частоты скарачэнняў сэрца 60-75% максімальна. Для пацыентаў з устаноўленым ССЗ рэкамендацыі павінны асноўвацца на ўсебаковым клінічным абследаванні, якое ўключае рэзультаты  нагрузачнай пробы.Для эфектыўнай прафілактыкі ССЗ і іх ускладненняў неабходна выконваць ўсяго 6 правілаў:

  1. Кантраляваць артэрыяльны ціск.
  2. Кантраляваць узровень халестэрыну.
  3. Правільна харчавацца.
  4. Займацца фізічнымі практыкаваннямі.
  5. Не пачынаць курыць ці кінуць, якім бы цяжкім гэта не здавалася.
  6. Паспрабаваць пазбягаць працяглых стрэсаў.

МЫ НА КАРЦЕ