Заказ талонаў: 8 (017) 317-33-30

Гарачая лінія: 8 (017) 363-07-74

Факс: 8 (017) 354-96-08

Вызаў урача на дом: 8 (017) 378-62-48
8 (017) 363-74-60
8 (017) 365-42-94

Тэлефон даверу: 8 (017) 364-07-78

Даведка:8 (017) 365-14-42

Email: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Што такое ІППШ?

Інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам (ІППШ) - гэта сур'ёзныя, часам пакутліва балючыя захворванні, якія могуць прычыніць значную шкоду здароўю хворага. Інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам (ІППШ), называюцца захворванні, якія распаўсюджваюцца ад аднаго чалавека да іншага падчас палавых кантактаў. Нярэдка гэтыя хваробы пашкоджваюць мочапалавую сістэму, напрыклад, палавыя органы, мочаспускальны канал і інш., таму шмат хто лічыць ІППШ захворваннямі мочапалавога тракту. Сапраўды, захворванні мочапалавых органаў часта перадаюцца падчас палавых кантактаў. Аднак неабходна заўсёды памятаць, што ІППШ распаўсюджваюцца не толькі на ўказаную сферу. Такія інфекцыі як сіфіліс, гепатыт, ВІЧ/СНІД выклікаюць паражэнне ўсяго арганізма. Сярод шматлікіх інфекцыйных хвароб асаблівае месца займаюць інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам (ІППШ). Па даных СААЗ штогод у свеце рэгіструецца 250 мільёнаў новых выпадкаў, а ў Рэспубліцы Беларусь - звыш 150 тысяч выпадкаў ІППШ. Гэта абумоўлена разнастайнымі прычынамі: раннім пачаткам палавога жыцця, наяўнасцю вялікага ліку сэксуальных партнёраў, лібералізацыяй сэксуальных адносін, не выкарыстаннем бар'ерных метадаў кантрацэпцыі, бескантрольнае ўжыванне антыбактэрыйных прэпаратаў, самалячэнне, неэфектыўная сістэма палавога выхавання. Нараўне з найбольш вядомымі ІППШ - сіфілісам і ганарэяй, існуе яшчэ каля 40 хламідіоз, мікаплазмоз, трыхаманоз, генітальны герпес, востраканцовыя кандыломы, гепатыты В, С, інш.Несвоечасовае лячэнне ІППШ прыводзіць да цяжкіх вынікаў і ускладненняў - развіццю хранічных запаленчых працэсаў палавых органаў, якія з'яўляюцца прычынай зніжэння патэнцыі ў мужчын, выкідышаў, не выношвання цяжарнасці, пазаматачнай цяжарнасці, бясплоднасці ў мужчын і жанчын, а таксама рака палавых органаў.ІППШ надзвычайна распаўсюджаны ва ўсім свеце. Эксперты Сусветнай Арганізацыі Аховы здароўя падлічылі, што на зямным шары кожны шосты жыхар пакутуе якой-небудзь з хвароб, якія перадаюцца палавым шляхам. Усе гэтыя захворванні выклікаюцца хваробатворнымі мікраарганізмамі (бактэрыямі, вірусамі, прасцейшымі, паразітамі). Яны ніколі не праходзяць самі па сабе, без лячэння.Самая цяжкая хвароба з ІППШ - гэта СНІД (сіндром набытага імунадэфіцыту), асноўным шляхам перадачы якой з'яўляецца палавы шлях. СНІД ўзнікае ў арганізме, ахоўная сістэма якога аслаблена вірусам імунадэфіцыту чалавека. Нягледзячы на намаганні навукоўцаў усяго свету, магчымасці пазбавіць чалавека ад гэтага захворвання на сённяшні дзень не існуе. ІППШ даволі шмат - у цяперашні час вядома каля 40 інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Гэта - сіфіліс, ганарэя, трыхаманоз, хламідыоз, мікаплазмоз, генітальны герпес, інфекцыі - ВПЧ, вірусныя гепатыты В, С, Д, і іншыя. ІППШ - інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, адносяцца да групы сацыяпатый, выклікаюць найбольш выражаны грамадскі рэзананс, абумоўлены тым, што акрамя імгненнай шкоды для грамадства, звязанай з нарушэннем працаздольнасці хворага, пэўнымі маральнымі і сацыяльнымі канфліктамі, гэтыя захворванні ўтойваюць у сабе так званую «адтэрмінаваную небяспеку», якая можа праявіцца праз многія гады: хранічныя запаленчыя захворванні мочапалавой сферы, нарушэнне рэпрадуктыўнага і сэксуальнага здароўя насельніцтва, што прыводзіць да зніжэння нараджальнасці здаровых дзяцей, пагаршэння дэмаграфічнай сітуацыі.Найбольш частыя шляхі перадачы ІППШ:

  1. Палавы акт:
  2. Большасць людзей заражаюцца ІППШ падчас незасцярожанага палавога акту з інфікаваным ці хворым.
  3. Незасцярожаны палавы акт - гэта вагінальныя (праз похву) ці анальныя (праз задні праход) зносіны без прэзерватыва. Найбольш небяспечна апошняе.
  4. ІППШ могуць таксама распаўсюджвацца пры аральных (праз рот) палавых зносінах.
  5. II.Інфіцыраваная кроў:
  6. Чалавек можа заразіцца ВІЧ, сіфілісам, вірусным гепатытам пры пераліванні заражанай крыві.
  7. Гэтымі хваробамі можна заразіцца пры карыстанні інструментамі, якімі раней карысталіся пры праколванні вушэй, брыцце, нанясенні татуіроўкі інфіцыраванаму ці хвораму чалавеку, калі гэтыя інструменты не былі належным чынам абеззаражаны.
  8. Можна заразіцца ВІЧ, сіфілісам, вірусным гепатытам пры выкарыстанні іголак і шпрыцаў, якімі хтосьці ўжо карыстаўся для ін'екцый, калі яны не былі належным чынам абеззаражаны.

III. Інфіцыраваная маці - свайму плоду ці нованароджанаму дзіця: заражэнне ВІЧ, сіфілісам, вірусным гепатытам, можа адбыцца ўнутрывантробна, падчас родаў і часам праз грудное малако.

Рэдкія, але магчымыя шляхі перадачы ІППШ:1. Можна заразіцца сіфілісам, ганарэяй, хламідыёзам, трыхаманозам пры выкарыстанні мачалак, ручнікоў, начных гаршкоў, чужой бялізны, забруджаных выдзяленнямі хворых людзей.2. Праз сліну можа перадавацца ўзбуджальнік сіфілісу - бледная спірахета. Такі шлях заражэння магчымы пры глыбокім пацалунку, пры дакурванні чужой цыгарэты, карыстанні чужой губной памадай, зубной шчоткай, нямытага посуда.3. Заразіцца ІППШ не так проста. У адрозненне ад іншых шырока распаўсюджаных хвароб, узбуджальнікі ІППШ не могуць патрапіць у арганізм з паветрам, ежай ці вадой. Яны не могуць жыць доўга па-за чалавечым арганізмам. Можна заразіцца ІППШ толькі тады, калі вадкасці ці вылучэнні з арганізма заражанага чалавека пранікаюць у цела чалавека. Высокая канцэнтрацыя ўзбуджальнікаў ІППШ можа быць у крыві, сперме, выдзяленнях з палавых органаў, з ачагоў паражэння на скуры і слізістых абалонках.

Нельга заразіцца пры поціску рукі, чханні, сяброўскім пацалунку і сяброўскіх абдымках, карыстанні фантанчыкам для піцця вады ці тэлефоннай трубкай, ўкусах насякомых, ўжыванні прадуктаў, у перапоўненым грамадскім транспарце, ад жывёлаў, пры купанні ў вадаёме.

Якая сувязь СНІДу і іншых ІППШ?

Агульнавядома, што ІППШ правакуюць распаўсюджванне СНІДу. Прысутнасць ІППШ ў аднаго з партнёраў павышае рызыку заражэння ВІЧ ад 3 да 22 разоў (у сярэднім у 4 разы). Справа ў тым, што праз разрыхленую, пашкоджаную, запаленчую слізістую абалонку, язвачкі, эрозіі вірусу імунадэфіцыту чалавека значна лягчэй ўкараніцца ў арганізм.Чаму ІППШ ўяўляюць сур'ёзную апаснасць для здароўя?ІППШ могуць нарушаць дзейнасць рэпрадуктыўных органаў і вызываць бясплоднасць, губіць галаўны і спінны мозг, розныя іншыя органы і прыводзіць да інваліднасці. Гэтымі захворваннямі можа заразіцца любы чалавек.Як даведацца ці ёсць у Вас ІППШ?* Аналіз крыві можа паказаць заражэнне ВІЧ, сіфілісамі, вірусным гепатытам.* Аналіз выдзяленняў з палавых органаў можа паказаць заражэнне ганарэяй, хламідыёзам, трыхаманозам, мікаплазмозам, кандыдозам.* Выяўленне на скуры ці ў яе верхніх пластах паразітаў (вошай, кляшчоў) можа паказаць захворванне лабковым педыкулёзам, каростай.* Часта на працягу доўгага часу няма ніякіх сімптомаў хваробы, але хворы ўжо можа заражаць навакольных.Што такое абследаванне на ІППШ?Гэта не адно, а цэлы шэраг даследаванняў для вызначэння, ці маюцца ў чалавека ў арганізме ўзбуджальнікі ці антыцелы да ІППШ.Навошта праходзіць абследаванне?Калі чалавек не інфіцыраваны, то рэзультат, несумненна, прынясе радасць, і будзе стымуліраваць жаданне абараніць сябе ад ІППШ. Калі ж чалавек інфіцыраваны, то, акрамя лячэння, неабходна яшчэ прадумаць некалькі рэчаў. Па-першае, неабходна быць упэўненым, што няма рызыкі заразіць іншых. Па-другое, нельга здаваць кроў. Па-трэцяе, неабходна прыняць рашэнне аб нараджэнні дзяцей ці адмовіцца ад гэтага. І, нарэшце, пра захворванне трэба інфарміраваць партнёра. Пры выяўленні ІППШ, хвораму дадуць параду і дапамогу. Абследаванне з'яўляецца канфідэнцыяльным (ніхто пра рэзультаты не даведаецца).Дзе можна прайсці абследаванне?У скурна-венералагічным дыспансэре, у жаночай кансультацыі, ўралагічным кабінеце, тэрытарыяльным цэнтры прафілактыкі СНІДу. Трэба ведаць, што абследаванне на ВІЧ/СНІД можна прайсці не толькі ў спецыялізаваных медыцынскіх установах, але і ў любой паліклініцы ці бальніцы. Для гэтага не трэба называць сябе і прад'яўляць дакумент.ПрафілактыкаГалоўныя аспекты прафілактыкі інфекцый:1. Навучыць маладых людзей, выкарыстоўваючы даступныя прафілактычныя сродкі, абараніць сябе і аднагодкаў ад інфіцыравання ІППШ і ВІЧ  інфекцыяй.2. Умеранае ўжыванне алкаголю.3. Адмова ад выпадковых палавых сувязяў4. Моцныя сямейныя адносіны5. Павышэнне інфармаванасці насельніцтва6. Выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны.7.Канечная цэль - змена мадэлі паводзінаў маладых людзей на больш бяспечную і арыентацыя іх на выбар здаровага ладу жыцця.У выніку -формы прафілактыкі інфекцыйных захворванняў, якія перадаюцца праз палавой акт самыя разнастайныя. І выкананне галоўных рэкамендацый - рэгулярнае наведванне ўрача-венеролага, пастаянны палавы партнёр, выкарыстанне прэзерватыва, - зможа гарантаваць бяспеку ў інтымным жыцці.

Памятай! Правільна ўстанавіць дыягназ і назначыць лячэнне можа толькі ўрач.

Ніхто не паклапаціцца аб тваім здароўе лепш, чым ты сам!

МЫ НА КАРЦЕ